Не трэба свінства ў барацьбе з АЧС
Аляксандр Лукашэнка папярэджвае аб недапушчальнасці няўважлівага стаўлення чыноўнікаў да людзей пры барацьбе з афрыканскай чумой свіней і патрабуе аказваць насельніцтву ўсялякае садзейнічанне.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб эпізаатычнай сітуацыі ў свінагадоўлі і мерах барацьбы з вірусным захворваннем свіней.
«Мяне не столькі турбуе сам працэс гэтай барацьбы, колькі тое, як рэагуе наша насельніцтва на меры, якія прымаюцца органамі ўлады і ветэрынарнымі службамі. У Адміністрацыі
прэзідэнта мы фіксуем колькасць зваротаў грамадзян. Сутнасць іх зводзіцца да таго, што мы часам няўважліва, а часам па-хамску паводзім сябе з людзьмі. Гэта значыць, мы змагаемся з гэтай заразай, але
ў той жа час спараджаем новую праблему — негатыўнае рэагаванне людзей на нашы дзеянні, дзеянні ветэрынарных службаў. Павінен вас папярэдзіць — гэта недапушчальна»,
— сказаў Лукашэнка.
Паводле belta.by