Урад прапануе беларусам свіней замяніць авечкамі і качкамі

Ва ўрадзе прызналі «перагібы» ў знішчэнні пагалоўя свіней ля буйных комплексаў і прапанавалі беларусам альтэрнатыву.



b41e6cd9_55fe_4653_8493_5e9bd9f714a6_w640_r1_s_cx0_cy5_cw0.jpg

Урад Беларусі цягам тыдня мае намер распрацаваць шэраг захадаў, якія дадуць магчымасць насельніцтву, вымушанаму пазбавіцца ад свіней у сувязі з АЧС, у ільготным парадку набываць іншую жывёлу.

Пра гэта паведаміла афіцыйнае агенцтва БелТАса спасылкай на віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага:

«Ці гэта будзе буйная рагатая жывёла, альбо авечкі, або гусі, або качкі — мы прапрацуем ўсе пытанні і ў цэнавых адносінах, і ў плане кармоў, пастаўкі камбікармоў, калі чалавек хоча мець дадатковыя крыніцы паступленняў у свой бюджэт».

Міхаіл Русы лічыць, што і для невялікіх свінагадоўчых комплексаў у выпадку, калі няма неабходнай біялагічнай абароны, больш эфектна правесці пераспецыялізацыю, перайсці на вырошчванне іншага, эканамічна выгаднага віду жывёл.

Гаворачы аб рашэнні ўраду ствараць буферныя зоны вакол буйных свінакомплексаў, віцэ-прэм’ер прызнаў, што «месцамі пайшлі перагібы».

www.svaboda.org