«Пагоню» на балконе глыбоцкі суд палічыў несанкцыянаваным мерапрыемствам
Сёння, 2 красавіка, суддзя Андрэй Тарасевіч пакараў жыхара Глыбокага Аляксандра Шэляпня штрафам у 60 базавых (1740 рублёў), паведамляе тэлеграм-канал «Белсата».
![photo_2021_04_02_18_24_04.jpg photo_2021_04_02_18_24_04.jpg](/img/v1/images/photo_2021_04_02_18_24_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міліцыянты 25 сакавіка заўважылі на гаўбцы Андрэя Тарасевіча «Пагоню». 27 сакавіка ён быў затрыманы і на тры дні змешчаны ў ІЧУ. Потым мужчыну павезлі ў суд, аднак суд вярнуў справу на дапрацоўку. Сёння справу разглядалі паўторна.
Аляксандр — гісторык. Ён спрабаваў давесці суду, што «Пагоня» з’яўляецца гістарычным сімвалам. І нават прысутнічае ў афіцыйнай геральдыцы Віцебскай вобласці. Але суддзя праігнараваў гэтыя аргументы і прысудзіў штраф — 60 базавых велічынь.