Палітолаг: Белстат працягвае хаваць самую важную лічбу

9 красавіка Белстат апублікаваў кароткі дэмаграфічны зборнік. Аднак з яго наўпрост не вынікае рэальная смяротнасць ад каронавіруса, проста таму што Белстат працягвае хаваць самую важную лічбу, якой даўным-даўно валодае: сумарную колькасць смерцяў у 2020 годзе, піша палітолаг, заснавальнік даследчага цэнтра Eurasian States in Transition (EAST) Андрэй Елісееў.

83882530a82282b331e090d2c876e55a.jpg

Зроблены вельмі хітры выкрут: у зборніку ўтрымліваецца толькі ацэначная колькасць насельніцтва на пачатак года па раёнах краіны і краіне ў цэлым. З яе вынікае, што колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2021 года склала прыкладна на 60600 чалавек менш, чым годам раней.
Гэтая статыстыка ўключае ў сябе як міграцыйныя тэндэнцыі (розніца паміж колькасцю асоб, якія выбылі з Беларусі і прыбылі як мінімум на 1 год), так і натуральны рух насельніцтва (розніца паміж лікам зафіксаваных смерцяў і нараджэнняў).
Для параўнання, за 2019 год колькасць насельніцтва Беларусі афіцыйна паменшылася на 19 тысяч. Пры гэтым натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 33 тысячы чалавек, і яно афіцыйна была кампенсаванае міграцыйным прыростам каля 14 тысяч чалавек.
Міграцыйны прырост — гэта велізарны падман беларускай статыстыкі, які малюецца з году ў год. Проста мноства людзей не паведамляюць дзяржорганам аб выездзе з краіны на ПМЖ. Таму ў краіну нібыта прыбываюць больш, чым выбываюць, хоць у рэчаіснасці гэта не так.
Калі б Белстат знайшоў час даць хоць бы афіцыйную міграцыйную статыстыку за 2020 год, то розніца паміж колькасцю смерцяў і нараджэнняў у 2020 годзе стала б вядомая.
Нават калі за 2020 год запісалі нулявы міграцыйны баланс (што малаверагодна, хутчэй за ўсё яго зноў зрабілі станоўчым) і прымаючы пад увагу, што колькасць нараджэнняў у 2020 годзе прыкладна на 6-7% менш за паказчык 2019 года (гэта значыць, склала ацэначна 82 тысяч, у той час як у 2019 годзе была амаль 88 тысяч), то залішняя смяротнасць за мінулы год склала як мінімум 20 тысяч чалавек.
Калі ж за 2020 год афіцыйна (!) зноў выйшаў станоўчы міграцыйны прырост (скажам, 10 тысяч замест 14 тысяч у 2019), то колькасць «залішніх» смерцяў у 2020 годзе дасягнула 30 тысяч чалавек.
Гэта адпавядае маёй раней прыведзенай ацэнцы колькасці смерцяў ад каронавіруса шляхам трох метадаў.
Абвешчанае агульнае змяншэнне насельніцтва ў 2020 годзе (60,6 тыс) мінус «нармальнае» натуральнае змяншэнне насельніцтва за 2019 год (33 тыс.) мінус розніца ў колькасці нараджэнняў за 2019 і 2020 гады (каля 6 тыс.) мінус невядомы паказчык міграцыйнага змяншэння (калі ж зафіксаваны міграцыйны прырост, то ідзе ў плюс!) за 2020 год = прыкладна (!) адпавядае рэальнай колькасці смерцяў ад каронавіруса за 2020 год.
Паводле belaruspartisan.by