За мінулыя суткі ў Беларусі ад каронавіруса памерла 10 чалавек. Плюс 1433 новыя выпадкі інфікавання
Чарговыя афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя аб пандэміі ў краіне.
Усяго з пачатку пандэміі, па афіцыйных дадзеных, вядома аб 334 863 хворых COVID-19, ачунялі 325 108 пацыентаў (1360 за мінулыя суткі).
За ўвесь час у
Беларусі ад каронавіруса памерлі 2344 чалавек (10 з іх, паводле афіцыйных
звестак, за апошнія суткі).
ПЦР-тэсты з
пачатку пандэміі зрабілі 5 535 400 разоў, за апошнія суткі — 18 718 тэстаў, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя.
Тым часам міністр аховы
здароўя Дзмітрый Піневіч ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на
АНТ распавёў, што 92 тысячы чалавек у краіне ўжо атрымалі адзін кампанент
расійскай вакцыны ад каронавіруса «Спутнік V».
У Беларусі цяпер
прышчапляюць двума вакцынамі. Расійскім «Спутнікам» і кітайскай Vero Cell. Пры гэтым ужо пачаўся разліў
першых прамысловых серый вакцыны «Спутнік V» з паўпрадуктаў на айчынных
«Белмедпрэпаратах».