Паводле Ярмошынай, у 2010 годзе Лукашэнка злавіў сама вагой 79 кг
Услед за Пуціным, які сфатаграфаваўся з 21-кілаграмовым шчыпаком, якога ён нібыта злавіў, Аляксандр Лукашэнка пахваліўся, што ён выцягнуў з Прыпяці 57-кілаграмовага сама.
Прыкладна так мусіў выглядаць сом, якога нібыта злавіў Лукашэнка
Рыбакі ва ўсім свеце схільныя перабольшваць памер свайго ўлова, піша Daily
Mail, але тое, што адбылося паміж прэзідэнтамі Расіі і Беларусі, нагадвае нейкую «вайну рыб».
Магчыма, брытанскае выданне памыляецца, і гэта не «вайна рыб», а толькі праява ўзроўню хлуслівасці атачэння двух прэзідэнтаў?
Альфрэд Кох, былы чыноўнік федэральнага ўзроўню, буйны бізнэсовец і публіцыст, а па сумяшчальніцтве заўзяты рыбак, выказаўся з нагоды пуцінскага шчупака такім чынам:
«Пры тым аб'ёме шчупака, які намаляваны на фота, для таго, каб
важыць 21 кг, ён павінен мець шчыльнасць 2,3 - 2,4 г / куб.см. Такі шчупак не зможа плаваць, ён будзе ляжаць на дне! Бо шчыльнасць вады 1,0 г / куб см. Фактычна гэты шчупак — ...з граніту ( шчыльнасць граніту 2,6 г / куб см)! Хопіць хлусіць! Гэта не я
прыдумаў, гэта дакладная навуковая (фізіка-матэматычная) ісціна, я тут ні пры чым», — напісаў Кох на сваёй старонцы ў Facebook. І яшчэ дадаў, што Пуціну ўсе ў ягоным
атачэньні хлусяць: яму надзьмулі ў вушы, што рыба важыць 21 кг, а ён і рады верыць. Хлусяць пастаянна, па дробязях, як заўсёды хлусяць уладарам, якія страцілі нюх.
«Вось такі яго шчупак у параўнанні з маім
самом!»
Што да сама Аляксандра Лукашэнкі, журналіст Аляксандр Ярашэвіч жартуе: «Паводле Ярмошынай, у 2010 годзе Лукашэнка злавіў сама вагой 79 кг. Апазіцыя заяўляе, што сом і 50 кг
не набіраў. Незалежныя сацыёлагі кажуць, што сом быў крыху болей за 50 кг».
А ў расійскім сеціве ўжо гуляе анекдот: «Верагодна, рыбная вакханалія скончыцца сінім кітом, якога зловіць Кім Чэн Ын».