Пракуратура Мінска знайшла ў інтэрнэт-крамах экстрэмісцкую літаратуру
Пракуратура Мінска адрапартавала, што зачысціла інтэрнэт-крамы ад экстрэмісцкай літаратуры. Пра якое менавіта выданне ідзе гаворка, не паведамляецца.
Пракуратура горада Мінска выявіла, што інтэрнэт-крамы wildberries, booklover.by, bestbooks.by і oz.by прадаюць «кніжнае выданне, уключанае ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У тэлеграм-канале Пракуратура горада Мінска паведамляецца, што цяпер у згаданых крамах «з продажу выключаны прапановы аб набыцці экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Да таго ж паведамляецца, што цяпер па фактах распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі ініцыяваны пачатак адміністрацыйнага працэсу па ч. 2 арт. 19. 11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.