Прэс-сакратар МЗС: Спадзяемся, найбліжэйшым часам ЕС прыме рашэнне аб адмене санкцый
У Мінску спадзяюцца, што найбліжэйшым часам у Еўрасаюзе будзе прынятае рашэнне аб адмене санкцый адносна Беларусі.
"Санкцыі як інструмент знешняй палітыкі адносна любой дзяржавы контрпрадуктыўныя і не спрыяюць дасягненню мэтаў, якія ў іх закладваюцца", — заявіў прэс-сакратар МЗС
Дзмітрый Мірончык 24 верасня на брыфінгу ў Мінску на просьбу пракаментаваць інфармацыю аб магчымым пераглядзе ў найбліжэйшы час санкцый ЕС адносна Беларусі.
Ён падкрэсліў, што аднабаковыя санкцыі супярэчаць міжнародным і прававым нормам і прынцыпам, у тым ліку замацаваным у статуце ААН і Хельсінкскім заключным акце АБСЕ.
"Мы неаднаразова заяўлялі, што рашэнні Еўрапейскага саюза аб увядзенні абмежавальных мер адносна Рэспублікі Беларусь непрымальныя і ў корані памылковыя. Нельга з партнёрам і суседам
размаўляць мовай санкцый і ўльтыматумаў", — сказаў Мірончык.
Ён падкрэсліў, што такія меры хутчэй падрываюць давер да ЕС, чым наносяць рэальны ўрон Беларусі і "неяк уплываюць на сітуацыю". "Спадзяемся, што кіраўніцтва еўраструктур
і краін-членаў ЕС нарэшце ўсвядоміць бесперспектыўнасць і марнасць санкцый і абмежаванняў адносна нашай краіны, і ўжо ў найбліжэйшы час будуць прынятыя адпаведныя рашэнні аб іх адмене, што адкрые
дарогу для нармалізацыі нашых адносінаў з Еўрасаюзам", — заявіў прэс-сакратар МЗС.
Паводле БелаПАН