Толькі кожны пяты ўцякач сапраўды сірыец

Сярод уцекачоў, якія масава перакрочваюць еўрапейскія межы, толькі кожны пяты паходзіць з Сірыі, хоць большасць з іх называе сябе ахвярамі вайны ў гэтай краіне — паведамляе ЕС. Большасць бежанцаў хлусіць, кажучы, што паходзіць з Сірыі.



29fa3c77c.jpg

Лонданская газета «The Daily Telegraph» вывучыў кулісы «размнажэння» сірыйцаў.

Арабскамоўны профіль «Платформа вандроўнікаў» на Фэйсбуку дала журналісту газеты нумар да кантрабандыста з Турцыі. Ён гарантаваў падарожжа са Стамбула ў Ішмір і пераправу пантонам на грэцкія выспы.

Журналіст, які прадставіўся егіпцянінам, запытаўся ў свайго суразмоўцы, ці не было б лепш, каб у Еўропе прадставіцца сірыйцам. Кантрабандыст даў яму фальшывы сірыйскі пашпарт, палічыўшы за свае паслугі 3 тысячы долараў. Пры гэтым не гарантаваў якасці падробленых дакументаў.

Балгарыя ўжо канфіскавала на мяжы 10 тысяч такіх фальшывых сірыйскіх пашпартоў. Аднак брытанскі рэпарцёр даведаўся, дзе ў Стамбуле за 200–300 еўра можа купіць сапраўдны пашпарт на любое прозвішча і з уласным здымкам.

Сірыйцы падчас шматлікіх баёў здабылі доступ да пашпартных фармуляраў і абсталявання для іх раздрукоўкі.

www.radyjo.net