Расія размясціла ў Сірыі 28 баявых самалётаў і плануе перакінуць 2000 вайскоўцаў — СМІ

Расія разгарнула ў Сірыі 28 знішчальнікаў і бамбавікоў. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на высокапастаўленых амерыканскіх чыноўнікаў.



1441982937_8798.jpg

Адзначаецца, што баявыя самалёты размешчаны на аэрадроме ў сірыйскай правінцыі Латакія. Другі чыноўнік паведаміў, што на аэрадроме таксама знаходзяцца каля 20 расійскіх і транспартных баявых верталётаў.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, нарошчванне РФ у Сірыі тэхнікі, "хутчэй за ўсё, з'яўляецца прэлюдыяй да ваенных дзеянняў".

У той жа час, як паведамляе  Financial Times, на расійскай авіябазе, якая будуецца ў Сірыі, плануецца размясціць каля 2000 чалавек.

Па словах інфарматара выдання, які з'яўляецца дарадцам па сірыйскай праблематыцы ў Маскве, размяшчэнне 2000 чалавек на авіябазе ў правінцыі Латакія будзе азначаць «завяршэнне першай фазы расійскай ваеннай місіі ў Сірыі». Іншая крыніца газеты паведаміла, што ў гэты лік уключаны не толькі экіпажы баявых самалётаў, але таксама тэхнічны персанал, а таксама вайскоўцы, якія зоймуцца аховай авіябазы.

Абодва суразмоўцы Financial Times не змаглі пракаментаваць інфармацыю аб тым, ці сапраўды Расія ўжо адправіла ў Сірыю знішчальнікі і ракеты «зямля-паветра», аднак эксперты газеты падкрэслілі, што такія ракеты неабходныя для абароны любой сучаснай авіябазы ад паветранага нападу.

Ацэньваючы магчымую колькасць персаналу на авіябазе ў Латакіі, крыніцы газеты ў заходніх ваенных колах адзначылі, што яна цалкам сувымерная з колькасцю людзей, неабходных для функцыянавання баз заходняй кааліцыі, напрыклад, у Афганістане.

Нагадаем, у раёне сірыйскага аэрадрома ў Латакіі знаходзяцца расійскія ваенныя, якія, па сцвярджэнні РФ, прыцягнуты да аховы і аднаўленню ўзлётнай паласы для дастаўкі ваенных грузаў.

Паводле УНІАН