Прыхапіла сэрца. Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу
Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію, паведамляе «Н*ша Ніва».

У Аляксандра Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, з'явіліся ацёкі. Ён і да арышту быў не самы здаровы чалавек.
Палітолага асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе
змоўшчыкаў». Яго разам з Юрасём Зяньковічам і Рыгорам Кастусёвым абвінавацілі ў
спробе зрынуць дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабаронцы палічылі справу справакаванай і
сфальсіфікаванай і прызналі асуджаных па ёй палітзняволенымі.

Нагадаем, што палітвязняў у Беларусі працягваюць катаваць нават пасля вынясення прысудаў. Гэта тычыцца і невыносных умоў утрымання, і іншых — часам вычварных і бесчалавечных — метадаў ціску.
Напрыканцы мінулага года лекары ў Гомелі літаральна ратавалі жыццё палітзняволенай Марыі Калеснікавай. Праз катавальныя ўмовы ў ШІЗА ў яе адкрылася прабадная язва, таму Марыю экстранна шпіталізавалі і правялі аперацыю.
А ў гэты час мітрапаліт Веніямін уручае граматы кіраўнікам беларускіх калоній.
