Распачаўся збор подпісаў за беларускую мову для Android

Петыцыю на рэсурсе change.org да 13-ай гадзіны 20 лютага падпісалі каля 3 300 чалавек. Калі яе падпішуць 10 тысяч, яна будзе адпраўленая ў карпарацыю Google.



spdazwawiplxhpk_556x313_nopad.jpg

Петыцыю да карпарацыі Google ініцыяваў Анатоль Таранаў.

У петыцыі ўтрымліваецца пажаданне, каб мабільная аперацыйная сістэма Android падтрымлівала беларускую мову. Таранаў таксама адзначае, што цяпер ва ўсіх Android-прыладах для Беларусі паказаная руская мова. Але многія хочуць бачыць у Android паўнавартасную беларускую мову.

Падпісаць петыцыю можна тут

Паводле radyjo.net