Сабралі больш за мільён долараў. Першымі дапамогу атрымаюць МТЗ, МЗКЦ, «Гродна Азот»

Для работнікаў страйкуючых прадпрыемстваў, якія могуць фінансава пацярпець праз нявыхад на працу, сабралі дапамогу больш чым на 1,1 мільёна долараў.

izobrazenie_viber_2020_08_14_15_46_22_logo_1_1.jpg

Ахвяраванні зрабілі больш за 21 тысячу чалавек. У лік першых прадпрыемстваў, работнікі якіх атрымаюць фінансавую падтрымку ад неабыякавых людзей і арганізацый, трапілі МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азот».
"Нацыянальны страйкавы камітэт вылучае па 100 тысяч даляраў МТЗ, МЗКЦ і "Гродна Азоту"", — паведаміў Андрэй Стрыжак, ён адзін з тых, хто запусціў збор сродкаў для пацярпелых, якія страцілі працу з-за палітычных рэпрэсій.
Кіраўнікоў іншых арганізаваных завадскіх стачкамаў просяць "тэрмінова звярнуцца для атрымання салідарнай дапамогі ад народа Беларусі".
Андрэй Стрыжак адзначае, што работнікам, якія маюць патрэбу ў дапамозе, трэба перайсці па спасылцы. Фізічных асоб ці арганізацыі, якія хочуць дапамагчы фінансава страйкоўцам, просяць перайсці па гэтай спасылцы.
Таксама працягваецца збор сродкаў для ахвяраў гвалтоўных рэпрэсій. Гаворка ідзе пра тых, хто пацярпеў ад гвалту з боку сілавікоў. Сабраная сума перавышае 2,6 мільёна долараў. Гэта значыць, агулам на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій сабралі больш за 3,7 мільёна долараў.
Акрамя грашовай дапамогі, беларускі бізнес распачынае іншую дапамогу. Так, кавярня «Манкі Фуд» ад заўтра будзе прывозіць страйкоўцам МТЗ гарачыя абеды.