Сайт са статыстыкай ААН ведае меркаваную дату вашай смерці
Падлічыць меркаваную працягласць вашага жыцця па даце нараджэння можа сайт Population.io. Ён выкарыстоўвае афіцыйныя дэмаграфічныя дадзеныя і даклады ААН — ніякай варажбы, толькі статыстыка.
Сайт стварылі
эканаміст Сусветнага банка Вольфганг Фенглер і дызайнер Бенедыкт Грос. Сам
праект запусціўся яшчэ ў 2014 годзе, аднак у рускамоўнай супольнасці атрымаў
папулярнасць восенню 2018 года, піша TUT.BY.
Каб выкарыстоўваць сайт, трэба ўвесці дату вашага нараджэння, краіну пражывання і пол. Сайт пакажа працэнт жыхароў планеты, якія старэйшыя або маладзейшыя за вас, колькасць людзей, якія нарадзіліся з вамі ў адзін дзень, і нават меркаваную дату смерці.
Яшчэ адным пунктам у дадзеных будзе расповед аб самых значных рубяжах жыцця ад яго пачатку да завяршэння. Таксама сайт, абапіраючыся на сусветныя паказчыкі, пакажа верагоднасць смерці ў кожным годзе жыцця.
Напрыклад, мужчына, які нарадзіўся 18 снежня 1990 года ў Расіі, пражыве да 27 лютага 2060, у Беларусі — да 16 верасня 2061 года, ва Украіне — да 4 лістапада 2060 года, у Польшчы — да 25 чэрвеня 2072 года, у Літве — да 26 сакавіка 2065 года, у Латвіі — да 9 красавіка 2066 года.
Цікавы факт, што крайняй кропкай адліку працягласці жыцця лічыцца першага студзеня 1920 года. Хутчэй за ўсё, такіх людзей засталося ўжо няшмат.
Паводле 42.tut.by