Самая дабрачынная нацыя ў свеце

Паводле Сусветнага індэксу дабрачыннасці (World Giving Index (WGI)), самай дабрачыннай краінай у 2013 годзе прызнаныя ЗША. 



world_giving_index.png

Індэкс быў складзены Charities Aid Foundation на аснове дадзеных, сабраных інстытутам Гэлапа, уключае 153 краіны свету і паказвае, наколькі актыўна насельніцтва гэтых краін у сферы дабрачыннасці. Рэспандэнтам задаюцца тры пытанні: 1) Ці ахвяравалі вы грошы на што-небудзь? 2) Ці працавалі ў якасці валанцёра? 3) Ці аказвалі дапамогу незнаёмаму вам чалавеку?  

Першае выданне было выпушчана ў верасні 2010 года, яно паказала, што максімальную колькасць ахвяраванняў робяць народы Новай Зеландыі, Аўстраліі і Ірландыі. 

У 2013 годзе ў першую тройку ўвайшлі ЗША, Канада і М'янма. Беларусь займае 93 месца. Што тычыць нашых суседзяў, месцы размеркаваліся наступным чынам: Польшча — 84 месца, Латвія — 93, Украіна — 102, Літва — 120, Расія — 123.