Шчаслівых святаў!
Гэты перадкалядны нумар мы хацелі зрабіць святочным, добрым і цёплым — такім жа, як само Нараджэнне Хрыстова.
На жаль, паслявыбарчыя падзеі — жорсткае збіццё і затрыманні соцень людзей — унеслі свае карэктывы.
І гэты нумар, амаль цалкам прысвечаны таму, што адбывалася з 19 снежня.
Тым не менш, перад святам Божага Нараджэння звычайна добры час для таго, каб падвесці вынікі і папрасіць у Бога нешта на будучы год для сябе і сваіх родных.
Гэты перадкалядны нумар мы хацелі зрабіць святочным, добрым і цёплым — такім жа, як само Нараджэнне Хрыстова.
На жаль, паслявыбарчыя падзеі — жорсткае збіццё і затрыманні соцень людзей — унеслі свае карэктывы.
І гэты нумар, амаль цалкам прысвечаны таму, што адбывалася з 19 снежня.
Тым не менш, перад святам Божага Нараджэння звычайна добры час для таго, каб падвесці вынікі і папрасіць у Бога нешта на будучы год для сябе і сваіх родных.
Для адных Каляды — гэта той час, калі ў імбірным водары людзі ставяць елку і ўпрыгожваюць дом, накрываюць святочны стол і збіраюцца ў цёплым і добрым крузе. Для іншых — час адзіноты
і неверагоднай самоты.
Ва ўсіх свае асацыяцыі, свае ўспаміны пра 2010 год. Для кожнага ён не быў простым, мы сутыкнуліся з расчараваннямі і не раз адчайваліся. Але мы спазналі радасць, упэўненасць і надзею.
Гэта быў год крызісу, эканамічных турбот, палітычнага фарсу пад назвай выбары і непрыкрытай нянавісці ўлады да сваіх грамадзян. Былі моманты, калі ў нас апускаліся рукі і не было ніякага жадання,
ніводнай прычыны працягваць барацьбу. Але гэта праходзіла, і мы ўзнімаліся зноў і зноў.
У 2010 годзе, годзе зімовай алімпіяды ў Ванкуверы, не спыняліся вайсковыя канфлікты, у якіх загінуў не адзін дзесятак чалавек, было нямала прыродных катаклізмаў і катастроф. Для адных краін ён стаў
часам уздыму, умацавання пазіцый, для іншых — перыядам смутку і жалобы, як для Польшчы.
За гэты год усе мы многае паспелі зрабіць. Нехта стварыў сям’ю, спазнаў радасць бацькоўства ці пачаў гадаваць унукаў. Хтосьці пераехаў на новае месца і пабудаваў сваё новае жыццё. Многія
знайшлі сваю справу, сваю шчаслівую зорку. Нехта шмат падарожнічаў, пабываў у экзатычных кутках свету. Некаторыя, на жаль, аддаліліся ад сяброў ці родных, страцілі блізкіх. Для іх гэта быў год жалобы
і пакінутасці, але яны вытрымалі і працягвалі жыць. Многія сустрэлі новых людзей, знайшлі добрых сяброў, каханых. Усе мы адчулі самыя розныя эмоцыі, ад небывалай узнёсласці да глыбокага смутку.
На свята Божага Нараджэння ёсць добрая магчымасць кожнаму нешта пажадаць. Усім зычым добрага здароўя, асабліва тым, хто ў шпіталі ці сустрэне там Новы год. Тым, хто расчараваўся, — знайсці
новыя стымулы і зноў паверыць у свае сілы. Тым, хто ў пошуку, — заняць сваё месца. Падманутым — знайсці магчымасць прабачыць. Тым, хто адчуў страту, — трымацца і жыць,
захаваўшы ў памяці вобразы блізкіх. Навучэнцам — цярпення і ўмення цаніць студэнцкія гады.
Тым, хто ў дарозе, — дайсці да мэты і вярнуцца дадому. Тым, хто зараз за кратамі, — трывання і веры ў лепшы час. Мы з вамі.
Няхай ваш дом заўсёды будзе поўным цеплыні, дабрыні, звычайнага шчасця. У працы жадаем упэўненасці, мудрасці і амбіцыйнасці. У адносінах — даверу, шчырасці і адданасці.
Яшчэ год таму мы задаваліся пытаннем, што нас чакае ў будучыні. Зараз мы ведаем гэтую будучыню. Мы гэты год пражылі. І з нецярплівасцю глядзім і надзеяй глядзім наперад.
Таму наша галоўнае пажаданне ў тым, каб кожны дзень быў асаблівым, поўным падзей і эмоцый, поўным надзеі на лепшую будучыню, поўным сіл для барацьбы за сябе, сваіх родных, за сваю краіну. Са святам
Божага нараджэння Вас, і шчаслівага Новага года!