Сёння праваслаўныя адзначаюць Радаўніцу

Сёння Радаўніца — Дзень памінання памерлых. У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб супакоі душ сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю аб уваскрэсенні Хрыста. У гэты дзень не прынята штосьці сеяць, саджаць або займацца хатняй гаспадаркай.



radaunica.jpg

На могілках у гэты дзень чакаецца шмат наведвальнікаў, таму МУС Беларусі ўзмацніў ахову грамадскага парадку. Будуць задзейнічаны дадатковыя сілы і сродкі ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў, унутраных войскаў і ўстаноў адукацыі МУС. Асабісты склад будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі міліцыі маюць намер надаваць пытаннях асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі, а таксама выкананню правапарадку на могілках.
У сувязі з рэлігійнымі святамі павялічыцца колькасць аўтобусаў, якія ідуць да могілак у Міханавічах, Калодзішчах, Чыжоўцы , а таксама да Паўночных і Заходніх могілках. У сувязі з арганізацыяй масавых перавозак пасажыраў да месцаў пахавання рух усіх відаў транспарту па вуліцы Кульман на адзін дзень зачыняецца.
Таксама будзе арганізаваны выязны гандаль харчовымі таварамі і прадукцыяй уласнай вытворчасці каля могілак, размешчаных у Мінску ("Усходняе", "Кальварыйскія") і на прылеглых  тэрыторыях могілак "Паўночныя", "Чыжоўскія", "Міханавічы", "Калодзішчы". Гандлёвыя кропкі выязнога гандлю будуць працаваць з 09.00 да 17.00.