На Радаўніцу прыгадалі Міхала Валовіча

Некалькі сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл на Радаўніцу пабывалі ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна, дзе знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны беларускаму нацыянальнаму герою, аднаму з кіраўнікоў паўстання 1830–1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча (1806–1833).



Пад бела-чырвона-белымі сцягамі слонімцы шчыра прыгадалі свайго знакамітага земляка. А потым на мемарыяльны знак Міхалу Валовічу і яго паплечнікаў-паўстанцаў сябры згуртавання ўсклалі кветкі. Слонімцы таксама ўшанавалі герояў хвілінай маўчання.

Мерапрыемства ў вёсцы Парэччы Слонімскага раёна ў гонар беларускага нацыянальнага героя Міхала Валовіча сёлета плануецца ў чэрвені.

Фота аўтара