Сёння магчымая эвакуацыя мірных жыхароў з «Азоўсталі»

Украіна спадзяецца сёння эвакуяваць мірных жыхароў з памяшканняў завода «Азоўсталь» у абложаным Марыупалі.

azovstal.jpg

Пра гэта заявілі ў офісе прэзідэнта Украіны.

«Сёння запланаваная аперацыя па вываду цывільных асоб з заводу», — гаворыцца ў заяве офіса Зяленскага, што апублікавала агенцтва Reuters. Падрабязнасці не раскрываюцца.

У чацвер генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш абмеркаваў эвакуацыю мірных жыхароў Марыупаля падчас сустрэчы з Зяленскім.

У аўторак Гутэрыш правёў перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Той пагадзіўся на ўдзел ААН і «Чырвонага Крыжа» ў эвакуацыі людзей з завода.

Паводле ўкраінскіх уладаў, у памяшканнях «Азоўсталі» знаходзіцца больш за тысячу мірных жыхароў.

Паводле ВВС