Слонім: за паветраныя шарыкі — на гутарку ў міліцыю
Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў 2 красавіка позву ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Яго выклікаюць заўтра ў 11 гадзін на “гутарку з маёрам міліцыі Худзьо” ў Слонімскі РАУС.
![bedka_ivan.jpg bedka_ivan.jpg](/img/v1/news/full/bedka_ivan.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Іван Бедка
Іван Бедка патэлефанаваў маёру міліцыю Аляксандру Худзьо і запытаўся, дзеля чаго яго выклікаюць у РАУС. Маёр міліцыі сказаў, што падставай стала тое, што на Дзень Волі Іван Бедка з сябрамі
Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пускаў надзіманыя балонікі ў неба. Але падрабязней, як паведаміў міліцыянер, ён даведаецца падчас гутаркі ў кабінеце маёра.
spring96.org