Слонім: Іван Бедка і Іван Шэга тлумачэнні ў міліцыі пісаць адмовіліся

Сёння ў 11 гадзін Слонімскі РАУС наведалі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Бедка і Іван Шэга. У міліцыю іх запрасілі па позвах, якія ўручылі ўчора: Івану Шэгу на працы, а Івану Бедку прынеслі дамоў.



bedka_ivan.jpg

Маёр міліцыі Аляксандр Худзьо сказаў, што за тое, што на Дзень Волі яны запускалі ў неба балонікі — неабходна напісаць тлумачэнні. І пакінуць гэтыя тлумачэнні ў міліцыі. Іван Бедка і Іван Шэга катэгарычна адмовіліся пісаць тлумачэнні і на гэтым гутарка іх з маёрам міліцыі скончылася. Яны пакінулі РАУС. 
spring96.org