Слонімскіх ІП затрымалі пры выездзе са Слоніма

14 індывідуальных прадпрымальнікаў Слоніма сёння, 14 сакавіка, на бусе выехалі са Слоніма ў Менск на мітыг, прысвечаны адмене ўказаў №222 і №48.



marchyk_viktar_slonjpg.jpg

Віктар Марчык. Фота narodny.org

Да 13 гадзін яны павінны былі быць у Мінску. Але толькі бус з прадпрымальнікамі выехаў са Слоніма, іх затрымалі супрацоўнікі Слонімскай ДАІ і загадалі ехаць у Слонім да памяшкання ДАІ.

Калі ІП пачалі выказваць сваё незадальненне, супрацоўнікі ДАІ сказалі, што, маўляў, іх машына лічыцца выкрадзенай, таму неабходна праверка.

Пра гэта "Радыё Радыё" паведаміў сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які ехаў з ІП разам у Менск. Цяпер бус са слонімскімі ІП стаіць на пляцоўцы каля памяшкання Слонімскай ДАІ. Колькі часу іх там пратрымаюць — невядома.

Беларускае Радыё Рацыя