Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых за салідарнасць з ІП

15 сакавіка cуд Цэнтральнага раёну Мінску пакараў лідара АГП Анатоля Лябедзьку штрафам за ўдзел у акцыях падтрымкі прадпрымальнікаў, якія адбыліся 15 і 22 лютага.



32872f4c22bb5183b214646df6f53a21_l.jpg

Фота з сайта ucpb.org

«Гэты суд нічым прынцыпова не адрозніваўся ад папярэдніх, быў гэткім жа фармальным, з загадзя падрыхтаваным рашэннем, — адзначыў у каментары сайту ucpb.org в.а. кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі АГП Мікалай Казлоў, прысутны на судовым паседжанні. — Гэта быў не суд, а імітацыя суда. Атрыбуты прысутнічалі (былі і суддзя, і сведкі), аднак правасуддзя мы так і не дачакаліся. Улічваючы, што паседжанне адбылося ў Дзень Канстытуцыі, прынятае суддзёй рашэнне больш падобнае на плявок у бок нормаў гэтай самай Канстытуцыі».

На думку Мікалая Казлова, «увесь гэты цырк не можа паўплываць на пазіцыю партыйцаў. Наадварот, ён пераконвае ў неабходнасці яшчэ больш актыўных дзеяў у змаганні за дэмакратычныя каштоўнасці».

ucpb.org