Старонку з электроннай петыцыяй супраць "начных ваўкоў" у Беларусі спрабуюць блакаваць

Шматлікія жадаючыя падпісаць электронную петыцыю супраць мотапрабегу прапуцінскіх байкераў па тэрыторыі Беларусі не могуць гэта зрабіць з-за блакавання старонкі chang.org, дзе размешчаны тэкст петыцыі.



www_becti_net_r238018d06t51629n13.jpg

На тое, што старонка с петыцыяй заблакаваная ўжо паскардзіліся дзясяткі нашых чытачоў. Мы таксама спрабавалі на яе ўвайсці, але спачатку гэта атрымлівался праз раз. Пасля нам прапанавалі абнавіць старонку ці паспрабаваць зайсці на яе пазней. Праз нейкі час старонка зноў стала даступнай, але лічыльнік па-ранешаму фактычна не працуе. З адзінаццаці подпісаў, што былі пастаўленыя за некалькі хвілін на нашых вачах, быў зафіксаваны толькі адзін. Яшчэ праз некалькі хвілін паставіць подпіс зноў стала немагчыма.

Петыцыю ўчора стварыў і размясціў Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай. Але ўжо сёння пачаліся такія праблемы з яе падпісаннем.

Хто спрабуе заблакаваць старонку? Пытанне рытарычнае.