Тамара Сяргей абскарджвае рашэнне Генпракуратуры ў судзе

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд скаргі юрыста і грамадскай актывісткі Тамары Сяргей на неправамоцныя дзеянні Генеральнай пракуратуры, якая вынесла ёй афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі. Пачатак судовага паседжання ў 16-00.



sirhej_tamara.jpeg

Тамара Сяргей

Нагадаем, што  23 красавіка бягучага года  намеснік Генпракурора Беларусі Аляксандр Лашын вынес юрысту Тамары Сяргей афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці па артыкуле 193.1 КК РБ за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання — Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

Сяргей звярнулася да Генеральнага пракурора з заявай аб прыёме і абскардзіла афіцыйнае папярэджанне. Аднак выконваючы абавязкі генпракурора Мікалай Кукліс адмовіў ёй ў прыёме і пакінуў у сіле афіцыйнае папярэджанне. Зараз Тамара Сяргей абскарджаве гэтае рашэнне праз суд.

 
spring96.org