Вярхоўны суд разгледзіць скаргу аб’яднання «За справядлівыя выбары»
31 ліпеня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню «За справядлівыя выбары».
Нагадаем, у сакавіку 2013 года ў Мінску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя праваабарончага грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары”.
У канферэнцыі ўдзельнічалі больш за 100 прадстаўнікоў з розных гарадоў Беларусі. Дэлегаты канферэнцыі зацвердзілі статут арганізацыі, абралі кіруючыя органы. Сустаршынямі новай праваабарончай арганізацыі былі абраныя Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.
Гэта другая спроба зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне. Першая была зробленая ў 2011 годзе пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.
Скаргу на Мінюст падавалі ў Вярхоўны суд