«Тэрарыстычны спіс» КДБ зноў пашырыўся — у яго дадалі яшчэ 7 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек. Цяпер у ім 958 чалавек, з іх 213 — беларусы.

Цяпер сярод «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», палітвязні Дзяніс Максімаў, Сцяпан Талкачоў, Іван Супрунчык, Павел Ганчарык, Сяргей Фісюк, а таксама Ігар Хрыстафораў і Андрэй Быкаў.

Вязняў судзілі за распальванне варожасці ці варажнечы, некаторым дадавалі артыкулы пра незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, абраза беларускага кіраўніка ці абраза прадстаўніка ўлады Рэспублікі Беларусь.


У спіс дадалі палітзняволеную Вольгу Цыбульскую — прычым другі раз.  Яе ўнеслі ў тэрарыстычны спіс яшчэ ў 15 верасня, а цяпер проста прадублявалі яшчэ раз. Вольгу асудзілі да 2,5 гадоў зняволення ў калоніі паводле артыкулаў за абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці ці варажнечы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: