Палітвязень Максім Вінярскі даслаў верш з-за кратаў

Сястра Максіма Вінярскага Алена Церашкова падзялілася ў сваім фэйсбуку вершам, які даслаў ёй брат.

Фота з фэйсбуку Алены Церашковай

Фота з фэйсбуку Алены Церашковай


«Максім Вінярскі даслаў восеньскі верш», — напісала Алена і працытавала радкі вязня:

Лісце жоўтае злятае на зямлю,
Зноў да сну рыхтуецца прырода,
Мне ж да ранку сёння не заснуць.
Нет спакою — як няма свабоды.
Хутка белым ахіне зямлю,
Ляжа снег пакровам урачыстым
На зямлю — краіну любую маю,
Дзе жыву ад самае калыскі.
Дзе сканаць, напэўна, вырак лёс,
Дзе паўсюль шукаў сваю дарогу,
На алтар якой сябе прынёс,
Дзе не здрадзіў ні сябрам, ні Богу.
16.11.22


Максім Вінярскі быў схоплены 21 студзеня 2021 года і асуджаны да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Пасля абвяшчэння прысуду яго трымалі ў «стакане», а ў камеры вылівалі ваду на падлогу, каб немагчыма было сесці. У папраўчай калоніі №3, дзе ўтрымліваецца цяпер Вінярскі, ён пастаўлены на ўлік — не толькі як «схільны да экстрэмізму», але і «да суіцыду».


Адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба; Вінярскаму Максіму Аляксандравічу.