Толькі ў сямі раёнах Беларусі заробак вышэйшы за сярэдні па краіне

Белстат апублікаваў дадзеныя аб заробках у кожным з беларускіх раёнаў за чэрвень 2014 года.



groszy.jpg

Нагадаем, тады сярэдні заробак у цэлым па краіне дасягнуў 6 198 500 рублёў «бруднымі».


Вышэй за гэты ўзровень атрымалі работнікі толькі ў 7 са 118 раёнаў:
1) Салігорскі (8 312 300 рублёў)
2) Мінскі (7 641 500 рублёў)
3) Смалявіцкі (6 809 200 рублёў)
4) Дзяржынскі (6 712 400 рублёў)
5) Рэчыцкі (6 394 900 рублёў)
6) Мазырскі (6 394 200 рублёў)
7) Жлобінскі (6 194 400 рублёў).

У асобнай катэгорыі ідуць гарады рэспубліканскага і абласнога падпарадкання. Гэта Мінск (8 211 600), Наваполацк (7 854 100) і Гродна (6 497 000).


У астатніх абласных цэнтрах заробкі былі ніжэйшыя за сярэдні па краіне.
nn.by