У Бабруйску другі раз прыйшлі да журналіста-фрылансера Андрэя Карэліна
Да журналіста-фрылансера з Бабруйска Андрэя Карэліна 6 снежня прыйшлі сілавікі, паведамляе reform.by.
![Андрэй Карэлін Андрэй Карэлін](/img/v1/images/andrej_karelin.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Карэлін
Журналіста-фрылансера з Бабруйска Андрэя Карэліна затрымлівалі 6 снежня. Як паведамілі Reform.by сябры Андрэя, сілавікі прыйшлі да яго дадому і забралі яго ў аддзяленні міліцыі. З чым было звязана затрыманне — невядома.
У лістападзе Андрэя Карэліна асудзілі на 12 сутак за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КоАП РБ).Падставай для затрымання тады стала сторыс у архіве Instagram журналіста, на фота быў лагатып выдання, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Пры затрыманні ў яго правялі ператрус, канфіскавалі тэлефон і ноўтбук. На волю ён выйшаў 24 лістапада.
Для «палітычных» у Бабруйскім ІЧУ былі створаныя асаблівыя ўмовы: у камеры на траіх чалавек знаходзіліся пяцёра. Спаць даводзілася на драўляных ложках без матрацаў і пасцельнай бялізны. Па начах супрацоўнікі ізалятара рэгулярна праводзілі праверкі: трэба было падысці да так званай «кармушкі» і назваць сваё імя і прозвішча. Любыя перамяшчэнні па-за камерай (на суд або падчас ранішніх ці вячэрніх праверак) — толькі ў кайданках.
Зараз Андрэй Карэлін на волі. Ён праходзіць сведкам па крымінальнай справе, дома ў яго прайшоў ператрус.