Жыхара Магілёва пакаралі двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады
Суд Ленінскага раёна Магілёва 6 снежня вынес чарговы прысуд па арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляюць праваабаронцы «MAYDAY».
![7bb8bb00_b7c0_11eb_b15f_353c262b6e6f.jpg 7bb8bb00_b7c0_11eb_b15f_353c262b6e6f.jpg](/img/v1/images/7bb8bb00_b7c0_11eb_b15f_353c262b6e6f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле матэрыялаў справы, 30 лістапада 2020 года ў адным з Telegram-каналаў, прызнаным экстрэмісцкім, пад пастом, дзе было размешчана фота супрацоўніка АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама Мікалая Якімюка, Леанід Кніга пакінуў каментар абразлівага зместу.
Па другім эпізодзе крымінальнай справы Леаніда Кнігі вядома, што 28 лютага 2021 года ў тым жа Тelegram-канале, пад выявай супрацоўніка АМАПа Мікіты Сапранькова мужчына таксама пакінуў негатыўны каментар.
Віну Леанід прызнаў і ў зробленым раскаяўся. Вядома, што пацярпелы Сапранькоў пазову не заяўляў. Кампенсацыю маральнай шкоды запатрабаваў толькі Якімюк — 1000 рублёў.
Суддзя Таццяна Касцюк асудзіла Леаніда Кнігу на два гады «хатняй хіміі» з кампенсацыяй маральнай шкоды.