У Беларусі дзевяць чалавек адмовіліся праходзіць альтэрнатыўную вайсковую службу
Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі да праходжання альтэрнатыўнай службы прыступіў 51 чалавек.

Як адзначаецца, першыя «байцы-альтэрнатыўшчыкі» прыбылі да месца службы ў снежні мінулага года. Усяго для 60 грамадзян па рашэнні прызыўных камісій воінская служба заменена на альтэрнатыўную, аднак дзевяць чалавек адмовіліся ад яе праходжання.
Згодна з заканадаўствам, Мінпрацы і сацабароны вызначае арганізацыю, у якой грамадзянін будзе праходзіць альтэрнатыўную службу, а таксама дзень убыцця грамадзяніна да месца яе праходжання.
У асноўным альтэрнатыўшчыкі накіраваныя ў лякарні, дамы-інтэрнаты, арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і лясгасы.
Чакаецца, што ў 2017 годзе адбудзецца маніторынг практыкі прымянення норм закона аб альтэрнатыўнай службе і падзаконных актаў. Пры неабходнасці будуць унесеныя прапановы па карэкціроўцы дзеючага заканадаўства.
Тэрміны альтэрнатыўнай службы для людзей, якія не маюць вышэйшай адукацыі, складае 36 месяцаў, для грамадзян з вышэйшай адукацыяй — 24 месяцы.
Паводле naviny.by