Кошт харчавання ў дзіцячых садках і школах павысілі на 5%

У Беларусі грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыi павышаны на 5%. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 3 лютага 2017 года № 95.

pitanie.jpg

Як паведамляе прэс-служба ўрада, у прыватнасці, павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у аздараўленчых лагерах, а таксама на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі.

Так, кошт харчавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў залежнасці ад узросту дзіцяці і яго знаходжання ў гэтай установе складзе ў сярэднім ад 41,14 да 77,44 рубля ў месяц; у агульнаадукацыйных школах — ад 1,5 да 5,14 рубля ў суткі.

Паводле БелаПАН