У Бярозаўцы пройдзе малітва ў памяць Вітольда Ашурка
У Бярозаўцы Лідскага раёна родныя, сябры і паплечнікі ўшануюць памяць мясцовага актывіста, палітвязня Вітольда Ашурка.
Сёння а 13-й гадзіне ў мясцовым касцёле Сыходу Cвятога Духа пачнецца імша ў ягоную памяць. Роўна месяц таму, 21 траўня, Вітольд загінуў пры нявысветленых абставінах у шклоўскай калоніі, дзе адбываў 5-гадовы тэрмін паводле палітычных артыкулаў.
50-гадовы актывіст з Бярозаўкі ў жніўні і верасні мінулага году браў удзел у мірных пратэстах супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Неаднаразова затрымліваўся міліцыяй паводле надуманых абвінавачваннях. З 16 верасня знаходзіўся за кратамі.
З калоніі Вітольд Ашурак здолеў перадаць на волю інфармацыю пра тое, што кіраўніцтва выдала загад пазначаць палітычных зняволеных біркамі жоўтага колеру.
Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 501 чалавек.
racyja.com