У гісторыі з «адцісканнем» нерухомасці ў Цапкалаў новы паварот?

У пракуратуры палічылі, што дамова па адчужэнні жылога дома была нікчэмнай, бо такім чынам спрабавалі схаваць нерухомасць ад канфіскацыі ў даход дзяржавы. Цяпер суд падтрымаў пазіцыю пракуратуры.

_belarus_ekanomika_czorny_kot_zyccjo_2023_fota_novy_czas__2__logo.jpg

У Мінску суд Партызанскага раёна прызнаў нікчэмнай угоду па адчужэнні жылога дома, гэтага дабівалася пракуратура. Прэтэнзіі ўзніклі да мінчука, які ў 2020 годзе перадаў жыллё лізінгавай кампаніі за 280 тысяч рублёў, але працягваў у ім жыць, аформіўшы дамову арэнды, піша «Люстэрка».

Пракуратура палічыла, што сума ўгоды моцна заніжаная, а мужчына пазбавіўся ад жылля, каб яго не забрала дзяржава. Пра каго канкрэтна ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак з паведамлення пракуратуры можна зрабіць выснову, што, хутчэй за ўсё, гісторыя пра дом сям'і Цапкалаў — Валерыя і Веранікі.

«Грамадзянін, здзейсніўшы карупцыйныя злачынствы і маючы намер унікнуць адказнасці, у 2020 годзе ажыццявіў адчужэнне названага жылога дома на карысць лізінгавай кампаніі на падставе дамовы куплі-продажу за 280 тыс. рублёў, у той час як рэальны кошт маёмасці складаў каля 3 млн рублёў. Пасля па дамове фінансавай арэнды, заключанай на 20 гадоў, дадзены аб’ект нерухомасці быў перададзены лізінгавай кампаніяй адказчыку і яго сям'і ў карыстанне», — паведамляе пракуратура Мінска.

У пракуратуры палічылі, што мужчына спрабаваў схаваць нерухомасць ад канфіскацыі ў даход дзяржавы.


Глядзіце таксама

Рашэнне суда па прызнанні ўгоды з нерухомасцю нікчэмнай не ўступіла ў законную сілу, яно можа быць абскарджанае альбо апратэставанае ў апеляцыйным парадку.

Таксама паведамляецца, што раней мінчука асудзілі па іншай справе «за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, а таксама злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». «З абвінавачанага на карысць дзяржавы спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам, у суме звыш 2 млн рублёў, — паведамляе пракуратура Мінска. — Адным з прадметаў хабару было аказанне выгадаў маёмаснага характару ў выглядзе выканання работ па будаўніцтве для адказчыка жылога дома ў Мінску».

І ў першым, і ў другім выпадку гаворка ідзе пра адзін і той жа дом.

Відавочна, пракуратура паведамляла пра дом сям'і Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Раней стала вядома, што ў сакавіку 2020 года іх нерухомасць па дамове куплі-продажу перайшла ва ўласнасць лізінгавай кампаніі «Райфайзен-Лізінг».

Глядзіце таксама

Нагадаем, у Мінску 7 красавіка абвясцілі прысуд Валерыю Цапкалу — 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адно з абвінавачанняў заключалася ў тым, што Валерый Цапкала атрымліваў хабар яшчэ і за тое, што забяспечваў аплату выкананых будаўнічых работ: нібыта яму зрабілі праектна-даследчыя работы для будаўніцтва яго прыватнага дома на суму больш чым 25 тысяч рублёў, а таксама аплачвалі Валерыю, яго сям'і і блізкім сваякам адпачынак у Крыме.

У пачатку чэрвеня 2022 года ў заснавальніка ПВТ і экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе Валерыя Цапкалы разграмілі дом.


Глядзіце таксама