«У косаўскім палацы Пуслоўскіх усе тэксты аформленыя толькі па-руску і па-ангельску»

«У косаўскім палацы Пуслоўскіх абурыла тое, што ўсе тэксты ў экспазіцыі аформленыя толькі па-расійску і па-ангельску, — піша ў сябе ў фэйсбуку жыхар Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў.

puslouskich_palac_r2c4p.jpg


«Нават маленькія паперачкі, набраныя ў Вордзе і раздрукаваныя на звычайнай паперы, якімі падпісаныя асобныя экспанаты, і тыя толькі на «обшчапанятнам» і «інтэрнацыянальнай». На нашай — ані слова.
Пайшоў шукаць кагось з працаўнікоў музея (палац зараз з'яўляецца філіяй музея-сядзібы Касцюшкі) і наткнуўся на дырэктарку музея, якой ужо выказваў тое самае нейкі спадар у сталым веку. Вырашылі з ім пайсці ў сам Касцюшкаўскі музей і напісаць прапанову дапоўніць экспазіцыю нашай мовай. Прыйшлі, а там яшчэ і дзяўчына нейкае чакае тую кнігу і з таею ж тэмай.
Аказалася, тыя стэнды літаральна напярэдадні прывёз ім Мінкульт.
Сітуацыя вельмі непрыемная, але я, усё ж злітасцівіўся і вырашыў не псаваць музейшчыцам свята. Але ж як гэта так: мы тут нейкі «Савушкаў прадукт» прымушаем кефір па-беларуску падпісваць, а ў нашых музеях, нашым гонары, месцах, шмат у чым святых для беларусаў, Мінкульт робіць экспазіцыі на якіх заўгодна мовах, абы толькі не на нашай.
Сябры, давайце закідаем той Мінкульт ганебнымі допісамі, каб у музеях была наша мова. Толькі, калі ласка, пішучы, думайце пра карэктнасць. Не падстаўляйце тых, хто хаця б нешта робіць для беларушчыны», — заклікае Андрэй Мядзведзеў.
nn.by