У перапісе насельніцтва Беларусі паўдзельнічалі 4,4 мільёна чалавек

На раніцу 18 кастрычніка ў перапісе насельніцтва Беларусі паўдзельнічалі 4 млн 460 тысяч чалавек (на 1 жніўня ў нашай краіне жылі 9 млн 454 тысячы 100 чалавек), адзначае «Еўрарадыё».

Працэнт тых, хто перапісаўся праз інтэрнэт ад агульнай колькасці ўдзельнікаў перапісу / belstat.gov.by

Працэнт тых, хто перапісаўся праз інтэрнэт ад агульнай колькасці ўдзельнікаў перапісу / belstat.gov.by

1 млн 827 тысяч 600 чалавек з іх перапісаліся самастойна праз інтэрнэт (у Мінску — 67,3% ад тых, хто прайшоў перапіс), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Дарэчы, у пятніцу яшчэ можна прайсці перапіс праз Сеціва.

У Мінску перапісаліся ўжо 909 тысяч чалавек, у Мінскай вобласці — больш за 837 тысяч, у Магілёўскай вобласці найменш — 418 тысяч.

З 21 кастрычніка перапісшчыкі пачнуць наведваць кватэры і дамы беларусаў.

belstat.gov.by

belstat.gov.by

euroradio.fm