У Ваўкавыску колькасць хворых на адзёр вырасла да 12 чалавек
У пятніцу дыягназ быў лабараторна пацверджаны 12 жыхарам горада. У бальніцы з клінічнымі праявамі знаходзяцца трое дарослых і тры дзіцяці.
![00fc266bfe6157971fd9977fe4af9685_7w5fm.jpg 00fc266bfe6157971fd9977fe4af9685_7w5fm.jpg](/img/v1/images/00fc266bfe6157971fd9977fe4af9685_7w5fm.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шасцёра цалкам ачунялі. Больш за 30 чалавек пад наглядам медыкаў для выключэння або пацверджання хваробы, паведамляе «Рэспубліка».
У горадзе адкрыты дадатковы прышчэпачны пункт, людзі масава вакцынуюцца, улічваючы, што практычна ўсе хворыя не былі прышчэплены ад адзёру.
Пакуль медыкі спакойныя: прафілактычныя прышчэпкі атрымалі больш за 97 адсоткаў насельніцтва. Інфекцыя знаходзіцца пад кантролем.
Паводле «Нашай Нівы»