У Бабруйску не прадыхнуць з-за смогу
У Бабруйску больш за тыдзень працягваецца пажар на былым сметніку.

Раніцай 6 верасня Бабруйск накрыў смог. Як адзначае Радыё "Свабода", дым, што сабраўся за ноч, пайшоў зранку на горад, калі перамяніўся вецер. У паўночнай частцы горада бачнасць не перавышала 300—400 м.
Тым часам МНС паведамляе, што плошча пажару травы і кустоў ў Бабруйску скарацілася да 14 га. Для ліквідацыі пажару на сметніку задзейнічаныя 15 адзінак тэхнікі і 77 чалавек, з іх 6 адзінак
тэхнікі і 62 работнікі МНС.
