Вайскова-паветраная база ў Беларусі «доўгатэрмінова замацуе расійскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне»
Урад Расіі на пасяджэнні ў сераду абмяркуе прапанову прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну падпісаць Пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб расійскай авіяцыйнай базе на беларускай тэрыторыі
![aeradrom_baranavichy_tc9o5.jpg aeradrom_baranavichy_tc9o5.jpg](/img/v1/news/full/aeradrom_baranavichy_tc9o5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе РІАН са спасылкай на прэс-службу Кабміна Расіі.
«Падпісанне пагаднення будзе садзейнічаць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пагадненне таксама «доўгатэрмінова замацуе расійскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне».
Супраць стварэння базы катэгарычна выступае беларуская апазіцыя. Дагэтуль на тэрыторыі Беларусі знаходзіліся толькі асобныя расійскія вайсковыя аб'екты, базы не было.
Нагадаем, што расійская вайсковая прысутнасць у Севастопалі зрабіла магчымым захоп і анексію Крыма ў 2014. База ў Баранавічах ці Бабруйску, між тым, азначае кантроль над усёй паветранай прасторай Беларусі, з Мінскам уключна.
Паводле: nn.by