У Магілёве ператрус у офісе аддзялення ПЦ "Вясна"

Пачаўся агляд памяшкання на офісе Магілёўскага абласнога аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна". 



viasnalogo.jpg

Агляд офіса праводзіцца ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэксу РБ за "паклёп у публічным выступе, або ў сродках масавай інфармацыі".

Нагадаем, сёння раніцай  ў Магілёве да намесніка старшыні БСДП і рэдактара сайта  "Наш Магілёў" Ігара Барысава міліцыянты прыйшлі з вобшукам.

Стала вядома, што ў ходзе ператрусу міліцыя канфіскавала 3 кампутары, мадэм і нататнікі Ігара. Пасля ператрусу і агляду памяшкання супрацоўнікі міліцыі правялі апытанне Ігара Барысава.

Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы, заведзенай па частцы 2 артыкула 188 КК РБ: “Паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, - караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў".

Паводле spring96.org