У Полацку студэнтам пагражаюць непрыемнасцямі за ня яўку на выбары
Жыхароў студэнцкіх інтэрнатаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прымусова гоняць на выбары, што маюць адбыцца ў краіне 11 кастрычніка.
![index_php1.jpg index_php1.jpg](/img/v1/news/full/index_php1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле слоў актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэя Гайдукова, за няяўку на выбарчыя ўчасткі навучэнцам пагражаюць вымовай.
“Гэтую інфармацыю давялі старастам вочных групаў, а яны давялі яе да студэнтаў”, — кажа актывіст.
Андрэй Гайдукоў адзначыў, што пра прымус прыйсці на выбары яму распавялі адразу некалькі студэнтаў ПДУ.