У рэдакцыі французскага часопіса Charlie Hebdo загінуў муж беларускі
У найбуйнейшым тэракце ў гісторыі Францыі, у рэдакцыі сатырычнага штотыднёвіка «Charlie Hebdo», загінулі 12 чалавек. Адзін з іх — муж гамяльчанкі, сястры рэдактара міжнароднага аддзела «СБ» Ніны Раманавай.
Аб гэтым піша газета «СБ. Беларусь Сегодня».
Аказалася, што глыбокая сувязь з Беларуссю была ў фатографа і журналіста Мішэля Рэно. Ён ураджэнец горада Клермон-Феран, пабраціма Гомеля.
У родным горадзе Мішэль Рэно заснаваў і шмат гадоў праводзіў фестываль «Падарожныя дзённікі», на якім уражаннямі пра свае падарожжы дзяліліся мастакі, журналісты і пісьменнікі
з 120 краін.
У 2009 годзе ў гомельскай галерэі Гаўрыілы Вашчанкі прайшла яго персанальная фотавыстава «Падарожжа вакол свету ў 80 фотаздымках».