Салман Рушдзі: «Рэлігія, як і ўсе ідэалогіі, заслугоўвае сатыры»

Напад на рэдакцыю парыскага штотыднёвіка Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі дванаццаць чалавек, выклікаў хвалю салідарнасці журналістаў і пісьменнікаў.



salman_ruszdzi.jpg

 Пісьменнік Салман Рушдзі, якому доўгі час давялося хавацца ў выніку пагрозаў ісламскіх радыкалаў, апублікаваў сваю заяву на сайце брытанскага ПЭЦ-цэнтра.
«Рэлігія, сярэднявечная форма вар'яцтва, у спалучэнні з сучасным узбраеннем робіцца рэальнай пагрозай для нашых свабодаў. Гэты рэлігійны таталітарызм выклікаў смяротную мутацыю ў сэрцы ісламу, і мы бачым трагічныя наступствы сёння ў Парыжы. Я салідарызуюся з Шарлі Эбдо, і мы ўсе павінны абараніць мастацтва сатыры, якая заўсёды была сілай свабоды і выступала супраць тыраніі, несумленнасці і глупства. Фраза «павага да рэлігіі» стала сынонімам «страху перад рэлігіяй» Рэлігія, як і ўсе іншыя ідэалогіі, заслугоўвае крытыкі, сатыры, і, так, нашай бясстрашнай непавагі».
svaboda.org