Нацыянальны фронт не паклікалі на марш адзінства, які пройдзе ў Парыжы ў нядзелю
Мерапрыемства па задуме яго арганізатараў мае аб'яднаць і прыхільнікаў ўлады і апазіцыю. Між тым нацыяналісты запрашэння на марш адзінства не атрымалі.
Марын Ле Пэн
Французы, узрушаныя тэрактам у Парыжы, мітынгуюць апошнія два дні. Дзясяткі тысяч людзей асуджаюць напад на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Шарлі Эбдо і забойства супрацоўнікаў выдання. Акцыі
праходзяць у розных гарадах краіны. А ў гэтую нядзелю ў Парыжы зладзяць марш адзінства ў памяць аб загінуўшых у тэракце. На ім французы выступяць супраць тэрарызму. Ініцыятарамі акцыі спачатку былі
прадстаўнікі левых партый, блізкія да кіруючых сацыялістаў. Але пасля візіту ў Елісейскі палац Нікаля Сарказі кансерватары далі зразумець, што таксама гатовыя праявіць салідарнасць.
А вось ультраправы Нацыянальны фронт на марш не паклікалі. На гэта паскардзілася Марын Ле Пэн, лідэр партыі, вядомай рэзкімі выказваньнямі у тым ліку ў бок мігрантаў. Нацфронт не ўваходзіць у
лік партый, якія абараняюць каштоўнасці Рэспублікі, акрэсліла пазіцыю ўлады мэр Парыжа Ан Ідальга. Сама ж Ле Пэн настойвае на тым, што адсутнасць яе і паплечнікаў на маршы ставіць пад пытанне
нацыянальнае яднанне на фоне трагедыі. Зрэшты, сёння прэзідэнт Аланд сустрэнецца з Ле Пэн ў Елісейскім палацы. Лідэр Нацфронта ад сустрэчы не адмовілася.
Пасля тэракту ў Парыжы Ле Пэн выказалася за ўвядзенне ў Францыі смяротнага пакарання.