У прыгарадзе Парыжа захапілі закладнікаў

У прыгарадзе Парыжа, паблізу ад аэрапорта «Шарль-дэ-Голь» невядомыя захапілі закладнікаў.



mapa3.jpg

Пра гэта са спасылкай на сведчанні мясцовых жыхароў паведамляе RTL.
На аўтатрасе N2 у раёне горада Даммартэн-ан-Гоэль чутная страляніна. Раней у гэтым раёне быў заўважаны аўтамабіль, у якім знаходзіліся людзі, падобныя на братоў Шэрыфа і Саіда Куашы, якія падазраюцца ў нападзе на парыжскую рэдакцыю Charlie Hebdo 7 студзеня. Крыніца Reuters у французскай паліцыі распавяла, што вядзецца пераслед аўтамабіля.
Як паведамляе Le Figaro, мясцовым жыхарам далі ўказанне не пакідаць свае дамы. Над месцам захопу закладнікаў заўважаныя некалькі верталётаў. Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў пацвердзіў, што ў раёне праводзіцца спецаперацыя, піша Le Monde.
Карэспандэнт Le Parisien Філіп Марціна напісаў у твітэры, што прэфект паліцыі пацвердзіў пераслед падазраваных у здзяйсненні тэракту.