Мішэль Уэльбек: «У 2022 у Францыі будзе прэзідэнт-ісламіст»

Бурныя дыскусіі выклікаў у Францыі новы раман Мішэля Уэльбэка «Пакора». Кніга яшчэ не з'явілася на прылаўках, але ўжо заняла першы радок у інтэрнэт-краме Амазон.



houellebecq.jpg

Мішэль Уэльбек
У рамане, напісаным у жанры палітычнай антыўтопіі, адзін з самых папулярных сучасных французскіх пісьменнікаў прадказвае прыход у Елісейскі палац прэзідэнта-ісламіста, які перамог на выбарах у 2022 лідэра нацыяналістаў Марын Ле Пэн. Новы кіраўнік дзяржавы пачынае ісламізаваць Францыю, а затым і іншыя еўрапейскія краіны.
Абураныя мусульманскія арганізацыі абвінавачваюць Уэльбэка ў абразе рэлігійнай супольнасці і распальванні расавай нянавісці. Правакацыйна, на іх думку, ужо сама назва рамана: «пакора», «падпарадкаванне» — так перакладаецца з арабскага слова «іслам».
Тэлевядучы французскага тэлеканала «Франс — 2» спытаў пісьменніка, ці не лічыць ён сваю кнігу калядным падарункам для Марын Ле Пэн?
«Ёй гэта не трэба, — парыраваў Уэльбек. — Яе справы і так ідуць нядрэнна. Не думаю, што гэтая кніга нешта зменіць у яе лёсе. Не магу прыгадаць ніводнага рамана, які змяніў бы ход гісторыі. Гісторыю мяняюць іншыя рэчы — эсэ, або маніфест Камуністычнай партыі, ці яшчэ што-то ў гэтым родзе. Але не раманы».
Абвінавачванні ў распальванні рэлігійнай нянавісці Уэльбек абвяргае і кажа, што яго кніга (першая за апошнія 4 гады) накіраваная не супраць мусульман, а супраць радыкальных праяў ісламу. Пісьменнік, за якім замацавалася слава «enfant terrible» французскай літаратуры, не раз выказваўся пра іслам даволі рэзка.
euronews.com