Валанцёры правядуць маніторынг даступнасці II Еўрапейскіх гульняў
Установа "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" ажыццяўляе набор
валанцёраў і валанцёрак, якія будуць праводзіць маніторынг даступнасці
аб'ектаў гульняў і суправаджаючай інфраструктуры для людзей
з інваліднасцю, — піша Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі.
У сакавіку-красавіку для валанцёраў прадугледжаныя адукацыйныя семінары - для атрымання навыкаў маніторынгу трэба наведаць як мінімум адзін семінар.
Непасрэдны маніторынг аб'ектаў (агляд, абмеры і запаўненне анкетаў) будзе адбывацца з красавіка па чэрвень. Удзельнікам будуць па неабходнасці кампенсавацца страты на грамадскі транспарт і харчаванне падчас маніторынгу.
Падрабязнасці для жадаючых удзельнічаць: тут.