Віцебск. БХД патрабуе ад уладаў адказу пра лёс смеццепераапрацоўчага камбінату

Віцебская каманда БХД у рамках кампаніі "За якасную медыцыну для ўсіх" 7 студзеня адправіла электронны зварот у абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



1452494478_1382081954_img_1147.jpg

У лісце ставяцца пытанні, калі будзе закансерваваны стары палігон для цвёрдых бытавых адходаў пад Білева і калі пачнецца будаўніцтва даўно (з 2011 года) абяцанага смеццеперапрацоўчага камбінату. 

У звароце нагадана, што за будаўніцтва камбінату яшчэ ў 2014 годзе сябрамі БХД было сабрана і накіравана па інстанцыях 945 подпісаў, тады як улады неаднаразова абяцалі пачаць будаўніцтва.

Да сёння смецце звозіцца на стары (з 1972 года) палігон, які ўжо гарэў тройчы і ўяўляе сабой пагрозу не толькі здароўю жыхароў Білева, але і жыццю. “Мы не пакідаем без пільнай увагі ўсе пытанні па ўзнятых праблемах і адсочваем выкананне дадзеных уладамі абяцанняў, дамагаемся іх выканання”, — адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Віцебская каманда БХД у рамках кампаніі "За якасную медыцыну для ўсіх" 7 студзеня адправіла электронны зварот у абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

bchd.info