Аляксей Шэін: стаўленне ўладаў да пратэстантаў Беларусі мяняецца
Апошнія месяцы назіраецца пэўная змена стаўлення кіраўніцтва Беларусі да пратэстанцкіх канфесіяў.

“Вось, напрыклад, калі ўзгадваць так званую «Малітву за Беларусь», якая праходзіла перад прэзідэнцкімі выбарамі, — там упершыню сярод ярархаў праваслаўных і каталіцкіх прысутнічалі і біскупы пратэстанцкіх дэнамінацыяў”, — адзначыў былы сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Аляксей Шэін.
“Яны (пратэстанцкія біскупы – рэд.) не былі на сцэне, але ў першых шэрагах запрошаных. Я таксама ведаю, што на даволі высокім узроўні дзяржава ініцыявала сустрэчы з кіраўнікамі пратэстанцкіх дэнамінацыяў — гэта адбываецца ўпершыню за часы незалежнай Беларусі”, — дадаў палітык, паведамляе Радыё Свабода.
Прычыны гэтага Аляксей Шэін бачыць у тым, што “ўлада спрабуе знайсці апірышча дзе толькі магчыма, знайсці сабе падушкі бяспекі”.